Весткі з Чарнаградскай школы

Общество

АБМЯНЯЛІСЯ ВОПЫТАМ

На сваё чарговае метадычнае аб’яднанне настаўнікі пачатковых класаў Смілавіцкай зоны сабраліся ў Турэцкай базавай школе. Напачатку для ўдзельнікаў зладзілі экскурсію па ўстанове адукацыі. Яе дырэктар Антаніна Даўгалявец пазнаёміла педагогаў з вучэбнымі класамі. Потым госці наведалі школьны музей, дзе азнаёміліся з яго экспанатамі і пакінулі водгукі ў Кнізе наведвальнікаў. Затым настаўнікі пабылі на адкрытых уроках: у другім класе — па матэматыцы, у трэцім — па рускай мове. Сваё педагагічнае майстэрства дэманстравалі настаўніцы Інга Гляцэвіч і Ларыса Еўлаш. Падчас пасяджэння былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія тычацца асаблівасцяў працы педагогаў-«пачаткоўцаў»

ПАРАЗУМЕЛАСЯ З ВУЧНЯМІ

З адказнасцю ставіцца да педагагічнай дзейнасці маладая настаўніца Юлія Ляшкевіч, якая працуе ў школе першы год. Аддзел адукацыі накіраваў яе сюды пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага каледжа.  Старанна рыхтуецца да кожнага ўрока, праводзіць са сваімі вучнямі цікавыя мерапрыемствы. З цеплынёй адносяцца да яе і выхаванцы-першакласнікі. Сваю нялёгкую настаўніцкую працу Юлія Ляшкевіч спалучае з завочнай вучобай у ВНУ.

СЯБРУЕМ З ВЯСКОВАЙ БІБЛІЯТЭКАЙ

Цесную сувязь са школай трымае мясцовая вясковая бібліятэка. Яе загадчыца Антаніна Бябічава — наш часты госць. Бібліятэкар  дапамагае педагогам у арганізацыі кніжных выстаў, прысвечаных гістарычным падзеям ці знакамітым людзям. Так, апошнім часам ладзіліся выставы, якія распавядалі пра жыццё і творчасць І.Мележа, К.Каліны, У.Ягоўдзіка, К.Крапівы, П.Місько і іншых. Запомніліся дзецям і выставы «Сапраўдныя мужчыны служаць Айчыне», «Вайна — дзікая зброя смерці», «Імя бяды — наркотыкі…».

ВА ЎДЗЯЧНАСЦЬ АРТЫСТАМ — АПЛАДЫСМЕНТЫ

Нядаўна ў гасцях Чарнаградскага дзіцячага сада-пачатковай школы пабыла група артыстаў цырка «Фартуна» з горада Мінска. Нашы маленькія выхаванцы на працягу гадзіны з захапленнем назіралі за іх выступленнямі. Юным аматарам цырка даспадобы прыйшліся шматлікія нумары праграмы, кожны з якіх яны сустракалі цёплымі апладысментамі. Сустрэча пакінула добрае ўражанне і прыемны настрой.

Фёдар АНЦЫПІРОВІЧ,

в.Чарнаградзь



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *