Чэрвеньшчына лірычная: верш Раісы Вераціла «Мне край дзяцінства часта сніцца»

Культура Общество

Мне край дзяцінства часта сніцца,

Кусты вяргіняў над акном,

Дзе бесядзь зорак табуніцца,

Дзе пахне хлебам і даждом.

Напэўна, гэта настальгія

Заве ў хату над ракой.

Але там пуста. Сэрца ные,

Што не ўбачуся з табой.

Мая матуля дарагая,

«Дзень добры!» мне не падаеш.

З партрэта моўчкі паглядаеш

І не пытаеш: «Як жывеш?»

Агенчык не гарыць у вокнах,

Скрывіла веснічкі і плот.

Садок запушчаны, паблёклы

Зарос травою агарод.

Прыйдзе вясна. А з ёю квецень

Зноў зацярушыць над сялом.

Але цябе няма на свеце,

Тваё не грэецца жытло.

Чаму запознена шкадуем

Тады, калі згубілі след?

Хай Божа дасць табе, матуля,

Жыццё нябеснае і свет!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *