«Прадстаўляць інтарэсы настаўніцтва раёна — адказная місія»

Общество

567Наталля ПАБОЙКІНА, настаўнік матэматыкі гімназіі №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня

Даведка. Педагагічны стаж — 33 гады, 20 з іх — у гімназіі. Скончыла механіка-механічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Матэматыка. Выкладчык матэматыкі». Па размеркаванні трапіла ў родны Чэрвеньскі раён, дзе спачатку працавала ў сярэдняй школе №3 горада, а затым — у гімназіі.
Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі». Наталля Ўладзіміраўна з’яўляецца кіраўніком і трэнерам каманды школьнікаў Мінскай вобласці па падрыхтоўцы да алімпіяды па матэматыцы, чацвёрты год працуе ў складзе журы трэцяга і чацвёртага этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Больш за дзесяць гадоў вучні Наталлі Уладзіміраўны становяцца прызёрамі гэтай алімпіяды.
— Мы, настаўнікі, гатовы ўдзельнічаць ва ўсіх добрых пачынаннях, якія ёсць у галіне адукацыі нашай краіны.
Увядзенне профільнага навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вельмі актуальным і своечасовым крокам, накіраваным на павышэнне якасці адукацыі. Яго вынік — павышэнне якасці ведаў навучэнцаў, зацікаўленасць да таго або іншага прадмету, больш магчымасцей пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ), вынікоўнасць у вучобе, удзелу ў прадметных алімпіядах, турнірах, конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях. Акрамя таго, у педагога павышаецца матывацыя да працы на высокі вынік.
З наступнага года плануецца ўвядзенне для выпускнікоў магчымасці здачы чатырох прадметаў на ЦТ. Добра, што зноў выкладаецца прадмет «Мастацтва» з 5 класа, у пачатковых класах на вывучэнне беларускай мовы будзе адводзіцца такі ж час, як і на вывучэнне рускай мовы, што фізіку трэба пачынаць вывучаць пазней — з 7 класа.
Яшчэ хацелася, каб падручнікі былі такімі, у якіх матэрыял мог зразумець кожны вучань у класе. Падтрымліваю кіраўніцтва нашай дзяржавы, што «падручнікі — гэта галоўнае і грошай на іх шкадаваць не трэба. Гэта найпершае, што трэба ўдасканаліць у сістеэме адукацыі».
Зараз шмат увагі кіраўніцтва нашай краіны ўдзяляе падтрымцы маладых спецыялістаў. І гэта добра. Вельмі хочацца, каб прэстыж настаўніка ў нашым грамадстве ўзняўся да адпаведнага ўроўню, каб моладзь з задавальненнем паступала ў педагагічныя ўстановы і ў школы прыходзілі высокаадукаваныя, творчыя, жадаючыя якасна працаваць маладыя настаўнікі.
Таксама мяне хвалюе, каб маладыя людзі пасля заканчэння школы адчувалі сябе ўпэўнена, маглі свабодна арыентавацца ў сённяшнім імклівым і зменлівым свеце, прымаць патрэбныя рашэнні, знаходзіць выйсце са складаных сітуацый. Аб гэтым мне хацелася б пагутарыць са сваімі калегамі на сходзе.

Занатавала Таццяна МАРЦЬЯНАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *