Другое месца ў абласной спартакіядзе

Общество

У мінулыя выхадныя зборная каманда  нашага раёна  у складзе 14 чалавек на чале са старшынёй  райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Сакалоўскай брала ўдзел у 5-й абласной спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу. Спаборніцтвы праходзілі па сямі відах спорту. Лепшыя вынікі наша  каманда  атрымала па перацягванню каната (першае месца), міні-футболу (чацвёртае месца) і па  гіраваму спорту (шостае месца). У індывідуальных спаборніцтвах лепшы вынік па дартсу ў капітана каманды Тамары Сакалоўскай. Віктар Галубовіч са Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа заняў другое месца ў шматбор»і «Здароўе»,  Сяргей Варвашэвіч са Смілавіцкага сельскагаспадарчага аграрнага ліцэя на трэцім месцы ў спаборніцтвах па падняццю гіры. У выніку з 22 каманд з усіх раёнаў вобласці нашы занялі другое агульнакаманднае месца. Рыхтавалі каманду да спартакіяды супрацоўнікі аддзела фізкультуры і спорту райвыканкама Леанід Губарэвіч і Аляксандр Курыловіч. Яны таксама прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах.


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *