Чэрвеньцаў і смілаўчан стала больш

Актуальное Общество

Паводле звестак аб колькасці насельніцтва на 1 студзеня 2024 года, якія напрыканцы сакавіка апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт краіны, Чэрвень увайшоў у лік 23 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў Беларусі ў статусе райцэнтраў, дзе жыхароў стала больш.

Наш горад – на 22 месцы ў спісе. Колькасць яго насельніцтва павялічылася за год на тры чалавекі – з 10 тысяч 542 да 10 тысяч 545.

Калі ж браць пад увагу Міншчыну, то тут больш жыхароў у параўнанні з 1 студзеня 2023 года стала толькі ў шасці гарадах. Акрамя Чэрвеня, гэта Смалявічы, Фаніпаль, Стоўбцы, Нясвіж і Лагойск.

Адметна, што “прыраслі” за год жыхарамі і Смілавічы – з 6325 да 6586 чалавек. А вось у сельскай мясцовасці раёна колькасць насельніцтва за гэты перыяд скарацілася з 16521 да 16270 чалавек.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *