Міні-футбол: СК “Ігумен” Чэрвеньскай ДЮСШ прыме фінал абласных спаборніцтваў

Актуальное Спорт

2 і 3 сакавіка ў Чэрвені адбудзецца фінальны турнір першынства Мінскай вобласці па міні-футболу сярод выхаванцаў СДЮШАР, ДЮСШ і ФК 2012 года нараджэння і маладзей.

Барацьбу за перамогу на пляцоўцы СК “Ігумен” разам з нашай камандай будуць весці юныя футбалісты са Старых Дарог, Стоўбцаў, Барысава і Маладзечна. Пачатак турніру – у 12 гадзін 15 хвілін.

Нагадаем, што выхаванцы трэнераў Дзяніса Трапашкі і Ігара Філічонка выйграли занальны турнір спаборніцтваў, які таксама праходзіў у Чэрвені. Яны перамаглі каманды Бярэзінскай ДЮСШ – 5:2, Дзяржынскай ДЮСШ – 4:1, Пухавіцкай ДЮСШ – 4:1 і занялі першае месца ў групе.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *