Ушанавалі памяць, згулялі ў футбол: Чэрвеньшчыну наведаў ФК “Дыпламат” (фотарэпартаж)

Актуальное Общество Спорт

31 ліпеня ў рамках праекта “Час пазнаваць Беларусь” на Чэрвеньшчыну завітаў футбольны клуб “Дыпламат”, у склад якога ўваходзяць надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Венгрыі, Балгарыі, Турцыі, а таксама прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Кіргізіі, Лівіі, Ірана, Казахстана і іншых краін.

Каманду сустрэлі хлебам-соллю ля ўезду ў Чэрвень. Яе прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка.

 

З Чэрвеня госці ў складзе аўтапрабегу, які наладзілі грамадскія арганізацыі раёна, накіраваліся да мемарыялу “Папова Града”, дзе адбыўся мітынг. На ім выступілі старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі і намеснік старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Тэнгіз Думбадзэ.

    

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Затым, пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, на стадыёне СДЮШАР “Дыпламат” згуляў таварыскі футбольны матч з чэрвеньскім “Коласам”. Сустрэча скончыліся ўнічыю – 9:9. У нашай камандзе чатыры мячы забіў Мікіта Каваленка, два – Дзяніс Бубенька, па аднаму – Дзяніс Трапашка і Ігар Шмідаў. Яшчэ адзін гол, з пенальці, на рахунку старшыні райвыканкама Уладзіміра Навіцкага, які правёў у складзе “Коласа” ўвесь матч.

Рэспубліканскі праект  “Час пазнаваць Беларусь” накіраваны не толькі на знаёмства прадстаўнікоў розных краін з нашай падчас футбольных матчаў. Ён прадугледжвае наладжванне культурных, прамысловых і дыпламатычных сувязяў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *