Чэрвеньскі «Колас» выйшаў у наступны этап чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд другой лігі!

Актуальное Спорт

Чэрвеньскі «Колас» выйшаў у наступны этап чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд другой лігі! У сённяшнім гасцявым матчы з салігорскім «Партызанам» нашы футбалісты перамаглі з лікам 2:1.

«Колас» саступаў — 0:1. Лік параўнаў Дзмітрый Асіпенка, а на апошніх секундах гульні Мікіта Шугункоў выдатным ударам паставіў кропку ў гульні. Чэрвеньцы занялі выніковы трэці радок у турнірнай табліцы, заваяваўшы такім чынам бронзавыя медалі чэмпіянату Мінскай вобласці!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *