Футбольная каманда “Колас” далучылася да рэспубліканскай навагодняй добраахвотнай акцыі “Нашы дзеці”

Актуальное Спорт

Футбольная каманда “Колас” далучылася да рэспубліканскай навагодняй добраахвотнай акцыі “Нашы дзеці”. Гэтая добрая традыцыя існуе ў нашых футбалістаў ужо пяты год.

Сёлета капітан каманды Дзмітрый Чысты, нападаючы Дзяніс Трапашка, абаронца Юрый Весялоў, прэс-сакратар Ігар Адамовіч і адзін са спонсараў “Коласа” Павел Гавароўскі завіталі з падарункамі да навучэнцаў Чэрвеньскай СДЮШАР, якія дасягнулі значных спартыўных поспехаў на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Яны ўручылі рукзакі лёгкаатлетам Ангеліне Кур’янчык і Мікіту Занкевічу, плыўчысе Валерыі Вяснянка, футбалістам Вікторыі Ермаковіч, Аксінні Пірштук, Івану Нехаю, Андрэю Забаўскаму, Цімафею Дзьячэнку, Глебу Бубеньку і барцу Арсенію Лушчыку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *