Чэрвеньшчына адсвяткавала «Зажынкі»

Аграрный сектор Актуальное

На палетку непадалёк ад цэнтральнай сядзібы адкрытага акцыянернага таварыства «Раванічы» надвячоркам 26 ліпеня сабраліся кіраўнікі гаспадарак раёна і, канешне ж, рупліўцы збожжавай нівы – хлебаробы.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Навіцкі.

Пад акампанемент народнага гумарыстычнага калектыву “Чэрвеньскія балагуры” самадзейныя артысткі ансамбля “Крыніцы” Раваніцкага сельскага Дома культуры ўручылі яму ў знак пашаны хлеб мінулага ўраджаю як сімвал пераемнасці, з надзеяй на тое, што сёлетні каравай будзе яшчэ больш важкім.

Жанчыны з фальклорнага гурта «Вечарына» вёскі Іванічы зажалі на ўскрайку поля першы сноп новага ўраджаю. Уладзімір Навіцкі ўзняў яго высока над галавою, і ўсе змаглі загадаць некалькі жаданняў : “Каб жніво прайшло без страт”, “Каб тэхніка не псавалася”, “Каб Бог даў здароў’я ўдзельнікам жніва”.


Першыя снапкі, якія зажалі на раваніцкай зямлі, атрымалі ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна. А хлебаробам уручылі невялікія караваі і сувеніры ад прафсаюзнага камітэта ААТ “Раванічы”.


Па добраму народнаму звычаю тэхніку, камбайнераў і палетак асвяціў святар царквы Георгія Пераможцы гарадскога пасёлка Смілавічы айцец Віктар Баяршчонак.
Напрыканцы старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі прамовіў “У добры шлях!”, і камбайны рушылі ў поле.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *