У Чэрвені выступілі творчыя калектывы Расіі і Беларусі

Актуальное Культура Общество

Сёння на плошчы Свабоды ў Чэрвені адбыўся канцэрт “У дружбе народаў – адзінства” з удзелам Мардоўскага дзяржаўнага ансамбля песні і танца “Умарына” (“Яблынька”), заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага ансамбля «Крупіцкія музыкі», народнага ансамбля танца «Крупіца» і народнай арт-групы «Багач» з Мінскага раёна.

 

Намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Лідзія Шчацінка шчыра падзякавала артыстам, ім уручылі кветкі ад райвыканкама.

Канцэрт быў арганізаваны ў рамках сённяшняга візіту ў Чэрвень дэлегацыі Рэспублікі Мардовія, падчас якога падпісанае Пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх стасункаў паміж Чэрвеньскім раёнам і Ацяшаўскім муніцыпальным раёнам Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *