Вучні і настаўнікі Турэцкай школы рыхтуюцца да Дня Перамогі

Актуальное Год исторической памяти

Колькі б гадоў ні мінула, як бы не змяніўся свет, пакуль мы жывем, мы не павінны забываць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая прынесла шмат гора нашай зямлі.

На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца ў Беларусі самым кранальным, самым душэўным святам. Задача кожнага дарослага перадаць памяць аб Перамозе, традыцыі святкавання Дня Перамогі нашым дзецям.

Да гэтага дня вучні нашай школы рыхтуюцца асабліва трапятліва. Для навучэнцаў быў праведзены майстар-клас па вырабе  пісем-віншаванняў “Салдацкі трохвугольнік”.  Рабяты навучыліся складваць пісьмы-трохвугольнікі, а ў іх напісалі словы ўдзячнасці дарагім ветэранам  за мірнае неба над галавой, за падараванае шчаслівае жыццё.  У  краязнаўчым музеі праходзіць тэматычная экскурсія  “Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна”. Вучні знаёмяцца з Героямі Савецкага Саюза, ураджэнцамі  Чэрвеньшчыны, даведваюцца пра партызанскі рух на тэрыторыі нашага раёна.  У школьнай бібліятэцы агарнізавана выстава кніг «І горыч страт і радасць Перамогі». У 5-9 класах праходзяць урокі Памяці “Нам этот мир завещано беречь». Пачуццё гонару за сваю Радзіму, за вялікі подзвіг нашых прадзедаў перапаўняе сэрцы хлопчыкаў і дзяўчат падчас такіх мерапрыемстваў.

Абавязак кожнага чалавека  – захаваць памяць пра герояў, якія ваявалі дзеля мірнага неба над галавой, дзеля нашай будучыні. Няхай светлая памяць пра іх будзе вечна жыць у нашых сэрцах!

Мы з’яўляемся нашчадкамі Вялікай Перамогі. І наша задача – з гонарам і павагай пранесці ўспаміны пра Вялікую Айчынную вайну праз гады, з пакалення ў пакаленне, каб кожны чалавек ведаў і захоўваў памяць пра людзей, якія змагаліся за мірнае неба над намі.

                                                             Капылова Таццяна Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Турэцкай базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *