У Чэрвені адзначылі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуальное Год исторической памяти Общество

Ля помніка воінам-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Ленінскай сабраліся удзельнікі вайны ў Афганістане, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, ваеннага камісарыята і сілавых структур раёна, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзі.

На мітынгу “Памяць у сэрцы” выступілі намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў падпалкоўнік Дзмітрый Сініцкі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак.

Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам усклалі кветкі.

Затым удзельнікі мітынгу наведалі раённы краязнаўчы музей, дзе іх чакала відэапрэзентацыя-аповед пра нашых землякоў, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка ўручыў Удзячныя лісты воінам-інтрэнацыяналістам Юрыю Смаленскаму і Віктару Казачонку – за актыўную грамадзянскую пазіцыю і вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.

Таксама падчас мерапрыемства ў музеі ваенны камісарыят наладзіў урачыстае ўручэнне пасведчанняў прызыўніка групе будучых абаронцаў Айчыны з нашага раёна.

Падрабязнасці чытайце ў суботнім нумары “Раённага весніка”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *