Футбол: чэрвеньскі «Колас» выйшаў у паўфінал Кубка рэгіёнаў Беларусі

Актуальное Спорт

9 кастрычніка футбалісты чэрвеньскага «Коласа» правялі ў Магілёве паўторны матч 1/4 розыгрышу Кубка рэгіёнаў Беларусі з мясцовым «Арсеналам». Гульня скончылася перамогай нашай каманды — 2:0.

Лік у сустрэчы на 31-й хвіліне адкрыў Ілля Сарачынскі. На 58-й хвіліне перавагу чэрвеньцаў падвоіў Аляксандр Паляшчук.
Такім чынам, «Колас» перамог «Арсенал» па суме двух матчаў — 5:0 (першая сустрэча ў Чэрвені — 3:0) і выйшаў у паўфінал спаборніцтваў.
Жараб’ёўка 1/2 фіналу адбудзецца 12 кастрычніка. Сапернікамі «Коласа» могуць стаць дзеючы ўладальнік Кубка рэгіёнаў Беларусі «Ніва» (Далбізна) з Брэсцкай вобласці, «Змена» (Ваўкавыск) з Гродненскай вобласці або мінскі «Энергетык-БДАТУ».

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *