У Чэрвені ўстанавілі 14-мятровую штучную навагоднюю ёлку

Актуальное Общество

Чэрвеньскі камунгас набыў да сёлетняга навагодняга свята штучную ёлку расійскай вытворчасці. Раніцай 9 снежня на плошчы Свабоды пачалі збіраць яе каркас.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік аддзела добраўпарадкавання РУП “Чэрвеньская ЖКГ” Андрэй Лашкевіч, у ёлкі – больш за тысячу галінак, якія размесцяцца на 24 ярусах, а яе вышыня – 14 метраў. Навагодняе дрэва, на набыццё якога выдаткавалі больш за 18 тысяч рублёў, упрыгожаць новымі цацкамі і гірляндамі.

“Раённы веснік” сочыць за этапамі ўстаноўкі ёлкі ў анлайн-рэжыме.     

9 снежня. 15.30.  Аснову канструкцыі для ўстойлівасці ўмацоўваюць жалезабетоннымі блокамі. Работнікі камунгаса кажуць, што пасля мантажу яловых галінак блокі  зусім не будуць бачныя. 

 

10 снежня. 12.30.  Мантаж канструкцыі з зямлі завершаны. Работнікі камунгаса працягваюць збіраць каркас ёлкі з аўтавышкі. Таксама пачаўся мантаж яловых галінак.

 

10 снежня 16.00. На ніжніх ярусах замацавалі галінкі. Канструкцыя становіцца падобнай на ёлку.

 

11 снежня 15.20. Сёння работнікі камунгаса зманціравалі галінкі яшчэ на некалькіх ярусах ёлкі.

13 снежня. Завершаны мантаж металічнай канструкцыі ёлкі.

 

14 снежня. З раніцы работнікі камунгаса мацавалі галінкі на верхніх ярусах ёлкі.

14 снежня. 15.00.  Мантаж ёлкі завершаны. За справу ўзяліся электрыкі. Развешваюць гірлянды.

 

15 снежня. Ёлку ўпрыгожылі цацкамі. Агеньчыкі гараць, проста ўдзень іх не відно.



1 комментарий по теме “У Чэрвені ўстанавілі 14-мятровую штучную навагоднюю ёлку

  1. Наконец достойный вариант! И природе ущерб не нанесли — живая красавица осталась в лесу — и более аккуратно выглядит такая ёлочка! Очень порадовало)))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *