У Чэрвеньскім лясгасе дынамічна развіваецца перапрацоўчая вытворчасць. За апошнія два гады тут адкрылі новы дрэваапрацоўчы цэх, а таксама правялі мадэрнізацыю аднаго з цэхаў на вытворчым майстэрскім участку «Загор’е».
Як вынік, за 8 месяцаў гэтага года, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага, вытворчасць і рэалізацыя піламатэрыялаў у лясгасе павялічыліся больш, чым на 50 працэнтаў Аб’ём экспарту гатовай прадукцыі за студзень-жнівень наблізіўся да 2 мільёнаў долараў ЗША. Сярод краін-пакупнікоў — Германія, Бельгія, Латвія, Літва. А з нядаўняга часу да іх дадаўся яшчэ і вялікі кітайскі рынак.