«Азяраначка» разам з «Шасціснопскімі сваякамі» спяваюць для землякоў

Актуальное Культура Общество

 “Шасцiснопскiя сваякi” з радасццю спяваюць свае песні ў суседнiх населенных пунктах.

У мiнулую суботу, 25 лiпеня,  яны выступалi ў Заполлi. Ніхто з гледачоў не застаўся абыякавым. Вясёлыя беларускiя песнi ў выкананнi нашых артыстау: “Пажаданне ад»Сваякоу”, “Прыпеукi пра Шасцiснопы”, песні пра каханне, сям’ю, жыццё аднавяскоуцаў кранулi сэрца жыхароў і падарылi iм добры настрой на усе выхадныя.

 А 1 жнiўня, таксама ў суботу, запрасiлi “Шасцiснопскiх Сваякоў” у пасёлак “Азёрны” прыняць удзел у канцэртнай праграме, якую падрыхтавалі супрацоунiкi мясцовага сельскага Дома культуры. Цудоўны атрымаўся канцэрт. Першым выступаў калектыў гаспадароў, дакладней, гаспадынь. “Азяраначка” — вядомы народны ансамбль народнай песнi парадаваў ўсiх прысутных лірычнымі задушэўнымі песнямi. Потым выступалi “Сваякi”, якiя выканалi найбольш палюбiўшыяся беларускiя песнi, якiя сталi “хiтамi” ў нашым раёне, i якiх заўсёды чакаюць ад нашых артыстаў. Сольная песня Анатолiя Кеды спадабалася жанчынам, мусiць, таму, што была пра каханне. Аляксандр Вавiлаў, Iгар и Валерыя Гарашчук, Iгар Ахрэмшаў і Валянцiна Гнусiна спявалi прыгожыя песнi ў заключнай частцы канцэрта, таму гледачы разыходзiлiся ў рамантычным настроi.

 Дзякуй артыстам, якiя знаходзяць час і натхненне радаваць жыхароў нашага раёна!

Вольга Манюшка, загадчык Шасціснопскага сельскага Дома культуры, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *