Сёлета больш, чым летась: гаспадаркі Чэрвеньшчыны забяспечваюць рост вытворчасці малака

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу, з пачатку чэрвеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна атрымалі ў сярэднім па 328,9 кілаграма малака ад каровы. Гэта на 19 кілаграмаў больш, чым было за такі ж перыяд летась.

Тэмп росту валавой вытворчасці малака складае 103 працэнты. Самая высокая сярод гаспадарак прыбаўка – у ААТ “Раванічы” і “Валевачы” –  28 і 23 працэнты, адпаведна.

Лідар у раёне па прадукцыйнасці дойнага статка – філіял “Агра-Бокс Заатэх” СП “Унібокс”. Сёння тут атрымліваюць у сярэднім ад каровы 21,3 кілаграма малака ў суткі.

Найбольшы рост прадукцыйнасці да адпаведнага перыяду мінулага года сярод фермаў маюць МТФ “Ялча” ААТ “Валевачы” – 5,2 кілаграма і “Дыя” ААТ “10 з’езд Саветаў” – 4,8 кілаграма.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *