Пузам дагары: у абводным канале ля вёскі Ялча выяўлена масавая гібель рыбы

Актуальное

Паведамленне аб гэтым паступіла ўчора на “тэлефон даверу” Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Семчанка, служба, якую ён узначальвае, высвятляе акалічнасці здарэння.

У абводным канале, які злучае дзве сажалкі, сабрана 1676 загінулых асобін акуня. Частка рыбы ўзята для правядзення экспертызы на прадмет устанаўлення прычыны яе гібелі, астатняя – утылізавана. Таксама накіраваны запыт у Барысаўскую міжраённую лабараторыю аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя для адбору проб вады і глебы на месцы гібелі рыбы.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *