Сакавіцкае пасяджэнне «Ветразя» прысвяцілі 65-гадоваму юбілею Міколы Мятліцкага

Культура

Пра жыццё і творчасць паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я.Купалы і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Міколы Мятліцкага грунтоўна распавёў былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч.

Прысутныя даведаліся, што ў дзяцінстве Мікола шмат чытаў. А заахвочваў яго да гэтага дзед, які ў той час быў пісьменным і ўмеў сам складаць вершы. Пісаць паэтычныя творы будучы паэт пачаў пад уздзеяннем сваёй настаўніцы, якая выкладала рускую мову і літаратуру. Шмат твораў дзеяча культуры прысвечана Чарнобылю. І гэта не выпадкова, таму, што ён сам родам з Хойніцкага раёна. Яўген Антонавіч прадставіў з асабістай бібліятэкі зборнік паэзіі “Палескі смутак”, прысвечаны трагедыі беларускай зямлі і яго роднай вёсцы Бабчын. А яшчэ ён зазначыў, што паэт вядомы не толькі як аўтар твораў, але і як перакладчык кітайскай паэзіі. Адну з апошніх кніг юбіляра “Прысутнасць” на пасяджэнні літаратурнай гасцёўні прэзентавала сябра клуба Ганна Аўласенка. Яна паведаміла, што Мікола Мятліцкі пайшоў на пенсію ў 2014 годзе ў шасцідзесяцігадовым узросце з пасады галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”.

Творы паэта на працягу ўсёй сустрэчы гучалі ў выкананні сяброў клуба Анатоля Турбала, Зоі Сушкевіч, Людмілы Чаркоўскай, Сафіі Картавусавай, Аляксандры Раманьковай, Ганны Аўласенка, Тамары Ганчарык, Васілія Шачка. А па-мастацкі выкананая легенда “Чорны бусел” у выкананні Аляксандры Маргулевіч выклікала нават дыскусію сярод яе ўдзельнікаў.

                                                                   Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чжэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

                                                                                                                                                           Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *