Мінчанін, які пераехаў жыць у Ачыжу, у сёмы раз стаў бацькам

Актуальное Общество

Маленькі Веніямін, які нарадзіўся ў лютым, стаў сёмым дзіцём у сям’і Канстанціна Рачко і Рыты Рылікавай. Астатнія шэсць – таксама хлопцы. Эрнэсту 16 гадоў, Глебу – 13, Барысу – 10, Льву – 8, Навуму – 5, Платону – 3.

Як распавядаў ужо “Раённы веснік”, паўтара гады таму мінчанін Канстанцін Рачко абраў на сталае месца жыхарства вёску Ачыжа нашага раёна. Ён набыў тут стары дом і зарэгістраваў асабістую падсобную гаспадарку. Мае гектар зямлі, займаецца гадоўляй перапёлак, трусоў, коз, бройлераў і в’етнамскіх свіней. У перспектыве плануе перавезці ў вёску сям’ю.

Падрабязней пра Канстанціна Рачко чытайце тут: http://www.cherven.by/2018/10/lysy-kuhar-pasjali-sja-achyzhy/

А таксама глядзіце яго відэаблог на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCCBVq2bGBSJ2bRE86Fe5d8w

Ігар АДАМОВІЧ. Фота з сямейнага архіву Канстанціна Рачко



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *