Акцыя «Нашы дзеці»: навагоднія падарункі

Актуальное

З падарунками да хворых дзяцей

Увайсці ў кожны дом

Актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ўзялі дэпутаты Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Яны набылі больш за 30 навагодніх набораў цукерак і наведаліся ў райбальніцу, дзе павіншавалі дзяцей, якія напярэдадні свята знаходзіліся на лячэнні ў інфекцыйным і педыятрычным аддзяленнях.

Напярэдадні Новага года прыемным сюрпрызам для жыхаркі Чэрвеня Наталлі Баркун, яе сыноў Мацвея і Дзяніса стала запрашэнне ў райвыканкам. Тут ім уручылі салодкія падарункі і канцылярскія прыналежнасці, якія сабралі ў працоўных калектывах і грамадскіх арганізацыях раёна.
У гэты ж дзень намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, пракурор раёна Аляксандр Шабалінскі і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Сцяжко завіталі з падарункамі да дзяцей у яшчэ тры нядобранадзейныя сям’і, што жывуць у Чэрвені.

Мары спраўджваюцца

У пярэдадзень Новага года спраўдзілася мара дзяцей, што выхоўваюцца ў шматдзетнай сям’і Галіны Шагун з Чэрвеня. Супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №627 філіяла №500 Мінскага ўпраўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк” падаравалі ім турнік. А яшчэ – скейтборды, аўдыёкалонкі і, канешне ж, цукеркі.

Як распавяла “Раённаму весніку” старшыня мясцовай пярвічнай арганізацыі РГА “Беларускі саюз жанчын” Аксана Барбук, якая разам з іншымі супрацоўнікамі і прафкамам Цэнтра далучылася да збору сродкаў на падарункі ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, мясцовыя банкаўскія работнікі не ўпершыню падтрымліваюць сям’ю Шагун. У прыватнасці, яны наведваліся сюды з падарункамі на мінулы Новы год, а таксама напярэдадні новага навучальнага года.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *