Дзень падпісчыка: мы цэнім ваш давер і павагу

Общество

Дваццатага студзеня ў гарадскім паштовым аддзяленні прайшоў апошні ў гэтым годзе Дзень падпісчыка. Усім, хто ў гэты дзень падпісаўся на нашу газету мы ўручылі невялічкія падарункі, зручныя ў паўсядзённым жыцці. Наведвальнікаў паштовага аддзялення было шмат і яны з цікавасцю і добразычлівасцю адгукаліся на запрашэнне аформіць падпіску на раённую газету.

Наталля Машэўская:

-Выпісваю “раёнку” болей за 20 гадоў. Люблю чытаць усе матэрыялы. Цікава, як жывуць мае землякі. З замілаваннем чытаю пра маленькіх спартсменаў, пра іх дасягненні.
Мой унук займаецца спортам, пра яго таксама пісалі ў раённай газеце.

Валерый Баркун:

-Мне падабаюцца ў раённай газеце матэрыялы пра маіх землякоў, успаміны пра вайну.
Чытаю віншаванні, многіх юбіляраў я ведаю.

Наталля Жданок:

-Са знаёмымі я жартую, што амаль у кожным нумары газеты ёсць матэрыял пра мяне. Я на пенсіі, але працую, летам вырошчваю шмат кветак, пасля работы наведваю гурткі ў бібліятэцы і ў Цэнтры сацыяльных паслуг. Пра мерапрыемствы ў гэтых установах часта піша “раёнка”.

Тамара Клюева:

-Я выпісваю раённую газету дзеля сваёй матулі, Раісы Міхайлаўны Дзёмінай. Ёй на днях спаўняецца 90 гадоў, але яна цікавіцца жыццём у раёне. Чытае газету «ад коркі до коркі».

Наталля Касцюкевіч:

-Газету люблю, выпісала б абавязкова, але з падарункам больш прыемна. Чытаем усёй сям’ёй 15 гадоў.

Андрэй Рызаеў:

-Кажу прама: наша раённая газета – самая лепшая. Насамрэч: якую яшчэ газету можна чытаць з такой ахвотай і нецярплівасцю? Тут жа навіны пра ўсіх знаёмых людзей. Часам даведваешся пра чалавека, які жыве з табой побач, прыгожыя гісторыі пра яго захапленні ці жыццёвыя прыгоды. Шмат карысных і патрэбных аб’яў аб паслугах і прапановах. Адчуваеш, як віруе жыццё ў раёне.

Шчырыя словы падтрымкі ў гэты дзень нам сказалі:
Андрэй і Надзея Лаўрык, Валерый Васілеўскі, Вераніка Клок, Жанна і Аляксандр Занько, Алена Савіч, Ганна Крыварот.
Прадоўжылі сяброўства з раённай газетай 20 студзеня, у дзень падпісчыка, яшчэ 180 чытачоў. Вялікі дзякуй за падтрымку і павагу.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *