Смілавіцкі сельскі Савет і старшыня ветэранскай арганізацыі наладзілі канцэрт народнай музыкі, прысвечаны Дню пажылых людзей.

Общество

Смілавіцкі сельскі Савет і старшыня ветэранскай арганізацыі сельсавета Іван Ярашэвіч наладзілі канцэрт народнай музыкі, прысвечаны Дню пажылых людзей. На гармоніках паказвалі сваё майстэрства гарманісты з Мінска і Смілавіч. “Запальваў” прысутных гарманіст-віртуоз мінчанін Віктар Сталярык, дыпламант і прызёр шэрагу рэспубліканскіх конкурсаў гарманістаў.


Пад яго мелодыі слухачы таньчылі “Польку”, “Абэрак” і іншыя народныя танцы.

Так падабалася яго выкананне народнай музычнай спадчыны, што адбылося другое аддзяленне яго выступлення – не запланаванае.

Вясялілі, радавалі людзей смілаўчане Віктар Харытановіч і Любамір Філіповіч. Яны выступалі як сольна, так і дуэтам.

Усім прысутным вельмі спадабаліся мініяцюры, віртуозна выкананыя на звонкім гармоніку Віктарам Харытановічам.

Падтрымалі гарманістаў-ветэранаў і юныя таленты. Віалета Бурак ужо ў другі раз перад слухачамі ў амфітэатры. Сёлета на акардыене яна выдатна выканала шэсць твораў. Асмеліўся ўпершыню выступіць перад публікай Міхаіл Свірыдовіч.

Смілаўчане запрасілі Віктара Сталярыка яшчэ раз прыехаць у Смілавічы сумесна з братам, таксама гарманістам.

Іван Ярашэвіч,
г.п.Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *