На пасяджэнні райвыканкама ў мінулую пятніцу падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 6 месяцаў бягучага года

Актуальное Официально

Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі, Алена ШЛОМА ў пачатку пасяджэння адзначыла, што Чэрвеньскі раён выканаў задачу па экспарце паслуг, прычым са значным перавышэннем — 224,1% пры прагнозных 104%. Рост забяспечаны за кошт транспартных паслуг – іх доля складае 75,8%. У экспарце паслуг перавага захоўваецца за краінамі СНД, у асноўным за Казахстанам, Украінай, Расійскай Федэрацыяй, акрамя таго — за ЗША, Літвой, Малдовай.

Таксама паспяхова спрацаваў аграрны сектар: аб’ёмы вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі выраслі на 9% пры гадавым заданні 6,4%.

Старшыня райвыканкама Віталь КАЗЛОЎ засяродзіў увагу на тых пунктах, па якіх неабходна правесці вялікую работу, каб да канца года давесці асобныя эканамічныя паказчыкі да запланаваных.

Працягвае мець месца ў раёне сітуацыя па недастатковаму прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Назіраецца зніжэнне экспарту тавараў (без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, нафты і нафтапрадуктаў) — 95,7% пры прагнозным тэмпе росту на першае паўгоддзе 101,2%.

Не дасягнуты ўзровень мінулага года па аб’ёме будаўніча-мантажных работ і рознічнага тавараабароту гандлю праз усе канаты рэалізацыі. За студзень — чэрвень уведзена ў эксплуатацыю 3187 квадратных метраў жылля, вядзецца будаўніцтва 50-кватэрнага жылога дома ў Смілавічах і 60-кватэрнага – у Чэрвені.

Недастатковымі тэмпамі развіваецца рознічны гандаль: аб’ём тавараабароту ў першым паўгоддзі вырас на 1,5% пры прагнозе 4%. Планавы паказчык па тэмпу росту рознічнага тавараабароту выкананы толькі адной арганізацыяй — Чэрвенскім участкам Пухавіцкага РУПС Мінскага філіяла РУП «Белпошта».

Колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей склала 41 чалавек пры заданні 50. Больш за ўсё новых працоўных месцаў створана ў сферы вытворчасці, гандлю і паслуг. Алена Шлома, якая выступіла асноўным дакладчыкам па пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе, адзначыла, што да канца бягучага года плануецца выканаць даведзенае гадавое заданне па працаўладкаванні грамадзян (125 чалавек) за кошт работы суб’ектаў малога бізнесу ў сувязі з адкрыццём новых вытворчасцей.

У цэлым па раёну забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі з улікам кошту давальніцкай сыравіны ў супастаўных цэнах — на 23,7%. У агульным аб’ёме вытворчасці лідзіруе Нафтабітумны завод. У першым паўгоддзі прадпрыемства нарасціла аб’ём экспарту ў 1,5 разы – пастаўкі ажыццяўляліся на рынкі Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі.

Станоўчая дынаміка назіраецца таксама ў развіцці такіх прамысловых прадпрыемстваў раёна, як дрэваапрацоўчы камбінат, вытворча-харчовы завод, друкарня.
Прырост аб’ёму вытворчасці прадукцыі на вытворча-харчовым заводзе ў асноўным забяспечаны за кошт пладовых вінаў і мінеральнай вады. Разам з тым, выпуск безалкагольных напояў знізіўся – на 1,1%. Алена Шлома адзначыла, што прадпрыемству неабходна актывізаваць работу па пошуку новых рынкаў збыту.

Станоўчымі фінансавымі паказчыкамі ў бягучым годзе характарызуецца дзейнасць рыбгаса «Волма». Для далейшага перспектыўнага развіцця вытворчасці і для бесперабойнай пастаўкі прадукцыі ў гандлёвую сетку прадпрыемства ў гэтым годзе плануе інвеставаць значныя сродкі ў набыццё тэхнікі і абсталявання.
Стабільна высокі ўзровень эфектыўнай вытворчасці паказвае лясгас. На пасяджэнні станоўча адзначана работа кіраўніцтва прадпрыемства.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *