Выбары – пад сучасныя і народныя мелодыі

Общество

Святочны настрой на выбарчых участках дапамагаюць ствараць творчыя калектывы і выканаўцы ў рамках раённай канцэртнай праграмы “Нам песня жыць і выбіраць дапамагае”.

На пяць выбарчых ўчасткаў — на Мінскі, Барыкінскі, Бальнічны ў Чэрвені, і на Вайнілаўскі і Натальеўскі – завітала народная музычная капэла “Ігуменскія крыніцы” Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў.

У выкананні калектыва гучалі творы Станіслава Манюшкі, беларускія народныя песні, мелодыі з рэпертуара ансабля “Бітлз” і кінафільма “Вяселле ў Малінаўцы”. Выбаршчыкі з задавальненнем слухалі канцэрт і дружна апладыравалі артыстам.

Святочная  праграма “Нам песня жыць і выбіраць дапамагае” прайшла і на іншых выбарчых участках раёна…

… вакальны ансамбль «Квецень» — на Спартыўным участку №5
… вакальны ансамбль «Сваякі» — на Шасціснопскім участку №23
… народны жартоўны гурт «Чэрвеньскія балагуры» — на Дамавіцкім участку №9
… выканаўцы Смілавіцкага г.п.ДК — на Студэнцкім участку №22


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *