Паштальёны Запольскага аддзялення сувязі

Общество

Гэта Таісія Кірылаўна Валчок і Таццяна Мікалаеўна Пецека.

Таісія Кірылаўна мае вялікі вопыт работы. З васямнаццаці гадоў прыйшла працаваць па пошту ў аэрапорт “Мінск-2”. З 2010 года працуе ў Запольскім аддзяленні сувязі. Падабаецца жанчыне работа: штодня яе чакаюць людзі. А іх на абслугоўванні шмат.

Раней гэта былі жыхары вёсак Заполле, Гудавічы і Верхлес. У апошнюю вёску зараз пошта дастаўляецца машынай.  Цяпер участак у паштаркі такі: частка вёскі Заполле, вёска Гудавічы. Дабіраецца да сваіх адрасатаў і пешшу, і на веласіпедзе. У сям’і Таісіі Кірылаўны дачка і двое сыноў. Дзеці ўжо дарослыя.

У Таццяны Мікалаеўны стаж работы на пошце пакуль невялікі — усяго год. Абслугоўвае частку вёскі Заполле і вёску Адынь. Паштальёнам стала выпадкова. Скончыла Мінскі гандлёвы каледж, працавала па размеркаванню ў Чэрвеньскім райпо ў магазіне вёскі Карзуны. У Таццяны Мікалаеўны сям’я яшчэ большая: з мужам гадуюць чацвёра дзяцей — трох дачушак і сыночка. Для маладой мамы графік работы падыходзіць і хапае часу на вялікую хатнюю гаспадарку.

Абедзве паштаркі засведчылі, што людзі не перасталі цікавіцца перыёдыкай. Па-ранейшаму попытам карыстаецца «раёнка».

— Кожны месяц «Раённы веснік» знаходзіць новых прыхільнікаў, — сказала Таісія Кірылаўна. — Вось і сёння мяне прасілі выпісаць раённую газету.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *