На выхадных пахаладае

Общество

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, бліжэй да выхадных надвор’е істотна зменіцца. З поўначы Еўропы ў Беларусь завітае свежае паветра. У пятніцу паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-12 цяпла, а ўдзень ад плюс 15  да 20 градусаў.

Прагназуецца, што ў выхадныя стане яшчэ халадней. Будуць ісці кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах моцныя ліўні і сур’ёзныя навальніцы. Паўсюдна парывісты паўночна-заходні вецер.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *