Падарункі ад дэпутата раённага Савета па Руднянскай акрузе шматдзетным сем’ям

Актуальное Общество

Надыход Новага года — час чараўніцтва і цудаў: вечна-зялёнае упрыгожанае дрэва, начныя вуліцы ў свеце рознакаляровых ліхтарыкаў, пах памаранчавых сакавітых мандарынаў у паветры, спадзяванне на здзяйсненне патаемных мараў, чаканне падарункаў… Як не скарыстацца такім момантам, каб яшчэ больш памножыць дзіцячую радасць.

Людміла Шаркова, дэпутат Чэрвеньскага Савету дэпутатаў па Руднянскай акрузе, а таксама дырэктар Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дакладна ведае, што ёсць тыя, чыя ўдзячнасць будзе шчырай за любую ўвагу, звернутую да іх.

Адна з такіх катэгорыяў — шматдзетныя сем’і. Іх дзеці ў 4-ы раз атрымліваюць ад дэпутата салодкія падарункі на Новы год. У гэтым годзе — 56 дзяцей з 23 сем’яў, прапісаных на тэрыторыі Руднянскага сельскага выканаўчага камітэта, атрымалі свае падарункі падчас тэатралізаваных навагодніх святаў, якія адбыліся ў Руднянскім і Новазелянкоўскім СДК.

Шчаслівыя ўсмешкі дзяцей і сэрцы, напоўненыя ўдзячнасцю — што можа быць каштоўней у наш час!

Інна Ерахавец, загадчык Руднянскім сельскім Домам культуры. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *