Дзевяць барцоў на п’едэстале

Спорт

Паспяхова выступілі ў Барысаве на спаборніцтвах па вольнай барацьбе ў праграме абласной спартакіяды школьнікаў сярод спартсменаў 1999-2000 гадоў нараджэння выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР.

На вышэйшую прыступку п’едэсталу гонару ўзышлі Ксенія Патаповіч і Дзмітрый Маліноўскі, другія месцы занялі Аляксандр Ніціеўскі, Аляксей Казлоўскі і Аляксандра Захожая, трэція Павел Даноўскі, Уладзіслаў Арману, Аляксей Луцэвіч і Уладзіслаў Ждановіч.

 

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *