Рабіць дабро

Общество

Цудоўнае свята наладзілі выхаванцам Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця іх даўнія сябры — валанцёры праваслаўнага брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунскага з горада Заслаўе. Яны прывезлі сюды падарункі і велікодныя кулічы, выпечаныя ў Свята-Елісавецінскім манастыры. А яшчэ — традыцыйныя музыку і песні. Гэтым разам у інтэрнат завіталі маладыя беларускія артысты — акардэаніст-віртуоз Дзмітрый Корсак і спявак Дзмітрый Камінскі. Дзеці і моладзь віталі іх са шчырай непасрэднасцю і непадробнай радасцю. І, як гэта звычайна тут бывае, канцэрт хутка ператварыўся ў вясёлую дыскатэку, падчас якой паміж артыстамі і гледачамі не было ніякай мяжы.29763

— Мы ўзялі апеку над сямю псіханеўралагічнымі інтэрнатамі вобласці, сярод якіх — і чэрвеньскі, — распавёў старшыня праваслаўнага брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунскага Сяргей Доўгаль. — Наша каманда налічвае каля сямідзесяці валанцёраў самых розных узростаў і прафесій. Займаемся дабрачыннасцю трэці год, зараз збіраемся рэфармавацца ў вялікае свецкае грамадскае аб’яднанне, рыхтуем адпаведныя дакументы… Калі прыязджаеш у такія ўстановы, маеш стасункі з іх насельнікамі, сэрца напаўняецца радасцю ад таго, што дорыш радасць ім.

 

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *