З’арыентавалі на прафесію

Общество

Чэрвеньскі лясгас пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама наладзіў для сёлетніх выпускнікоў чацвёртай гарадской школы паездку на «Дзень адчыненых дзвярэй», які прайшоў у Полацкім дзяржаўны лясным каледжы.

Як распавяла намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, падчас экскурсіі па навучальнай установе будучыя абітурыенты азнаёміліся з яе гісторыяй і матэрыяльна-тэхнічнай базай, паглядзелі прэзентацыю «Прафесія, якую мы выбіраем». Адміністрацыя і выкладчыкі каледжа з задавальненнем адказалі на ўсе пытанні, звязаныя з паступленнем, распавялі пра змяненні ў правілах прыёму, а мясцовыя навучэнцы прапанавалі гасцям канцэрт.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *