РАЁННАЕ РАДЫЁ МОЖНА БУДЗЕ СЛУХАЦЬ НА ЎЛЬТРАКАРОТКІХ ХВАЛЯХ

Общество

Шаноўныя чытачы! З наступнага тыдня чэрвеньскае раённае радыё пачынае вяшчанне на ўльтракароткіх хвалях у дыяпазоне 71,33 МГц.

Перадачы будуць выходзіць у эфір кожны першы і трэці аўторак месяца (22.05 — 22.30), кожную другую і чацвёртую сераду месяца (6.25 — 6.40), кожную другую і чацвёртую пятніцу месяца (22.05 — 22.30).

Бліжэйшыя выпускі — 21 студзеня (22.05 — 22.30), 22 студзеня (6.25 — 6.40), 24 студзеня (22.05 — 22.30).

Расклад далейшых перадач будзе друкавацца ў «Раённым весніку».

Увага! Час трансляцыі раённага радыё па правадной сетцы застаецца ранейшым:

аўторак — пятніца (6.25 — 6.40), субота (8.00 — 8.30).

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *