Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны

Общество

22 студзеня 1796 года г.Ігумен атрымаў свой герб.

31 студзеня 1889 года смілавіцкі мешчанін Вульф Гельфанд атрымаў рэзалюцыю Мінскага губернскага праўлення, якая дазваляла яму адкрыццё ў Смілавічах установы для прыгатавання прахаладжальных напояў.

1 студзеня 1913 года Ігуменскае 4-х гадовае гарадское вучылішча было ператворана ў вышэйшае пачатковае вучылішча, якое знаходзілася ў асабістым будынку па вуліцы Школьнай. Пабудавана яно было на сродкі гарадской казны.

1 студзеня 1916 года ў в.Бярозаўка Чэрвеньскага раёна нарадзіўся Мікайлай Міхайлавіч Казачэнка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

У студзені 1919 года выйшаў першы нумар раённай газеты «Известия Игуменского исполкома».

Студзень 1943 года. Карная аперацыя фашыстаў пад кодавай назвай «Франц» супраць партызан і мірнага насельніцтва ў Чэрвеньскім, Асіповіцкім, Бярэзінскім, Пухавіцкім раённах. Расстраляна, павешана, спалена  жывымі больш за 2000 чалавек, больш 1000 чалавека ўгнаны ў Германію.

Студзень 1945 года. У Чэрвені для хутчэйшага вырашэння кадравых праблем адкрыты двухтыднёвыя курсы па падрыхтоўцы брыгадзіраў паляводчых брыгад, а ў Чэрвеньскай МТС навучаліся трактарысты.

2 студзеня 1947 года ў г.Чэрвені нарадзіўся майстар спорту, алімпійскі чэмпіён Валерый Пятровіч Шары.

2 студзеня 1951 года ў г.п.Смілавічы нарадзіўся беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, выдатнік народнай адукацыі БССР Анатоль Міхайлавіч Люты.

2 студзеня 1974 года памёр мастак Міхась Пятровіч Станюта, уражэнец г.Ігумена.

7 студзеня 1991 года. Першая служба ў Свята-Мікалаеўскай царкве Чэрвеньскага прыхода (праваслаўнага веравызнання).

1 студзеня 1992 года Чэрвеньскі райвыканкам прыняў рашенне аб адкрыцці раённага краязнаўчага музея.

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *