ХАРАСТВО САЛОМЫ — Ў КАМПАЗІЦЫЯХ

Общество

Ёсць у пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы выдатная цытата з «Маленькага прынца»: «Встал поутру, умылся, привел себя в порядок — и сразу же приведи в порядок свою планету».

Дзіўна, наколькі па-рознаму людзі адносяцца да сваіх дамоў і прылеглых тэрыторый. У некаторых бур’ян і бруд «гаспадараць», у іншых — дагледжана, прыбрана. Гэта тычыцца не толькі прыватных падворкаў, але і арганізацый. Так, пра адметнасці псіханеўралагічнага Дома-інтэрната для дарослых, што знаходзіцца паблізу вёскі Язоўкі, ужо пісалася ў «Раённым весніку». На гэтай тэрыторыі можна ўбачыць шмат прыгожага, зробленага чалавечымі рукамі. І арыгінальныя кампазіцыі, і возера, і разнастайнасць кветак! Але ж не кожны жадаючы можа запраста туды папасці — закрытая тэрыторыя. Таму работнікі і жыхары Дома-інтэрната пасля заканчэння ўборачнай робяць з саломы розныя кампазіцыі па-за межамі двара. Сёлета тут можна ўбачыць селяніна на трактары «Беларус», стажок і вясёлую матрошку. Нельга не ўсміхнуцца, гледзячы на іх. Каля гэтага забаўляльнага хараства не прыпыняецца, мусіць, толькі той, хто спяшаецца. Людзі не толькі любуюцца, але і фатаграфуюць, каб паказаць другім такі цуд. Цікава, што падобнае можна сустрэць, у асноўным, на палетках краіны, праязджаючы па дарозе. Хочацца сказаць дзякуй за арыгінальнасць стваральнікам гэтай кампазіцыі. Пабольш бы такіх добраўпарадкаванняў на Чэрвеньшчыне!

 

Кацярына ШУМКО.

Фота аўтара

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *