УБРАЛІ ТРЭЦЬ АЗІМАГА РАПСУ

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі раёна убралі 2167 гектараў азімага рапсу, што складае 37 працэнтаў ад неабходнага. Намалочана 4193 тоны алейнага насення пры сярэдняй ураджайнасці 19,3 цэнтнера з гектара.

Па тэмпах уборкі рапсу наперадзе ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», дзе гэтая культура ўжо абмалочана на 71 працэнце адведзеных пад яе палеткаў. А найбольшую ўраджайнасць маюць у СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» — 28,1 цэнтнера з гектара.

Гаспадаркі рэалізавалі 727 тон алейнага насення, з іх у лік дзяржзаказу — 389 тон.

Ігар АДАМОВІЧ

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *