У ГРАБЁНЦЫ ЗНОЎ АЛІМПІЯДА

Спорт

Сёння ў мясцовым Доме культуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё традыцыйнай, дванаццатай па ліку летняй Алімпіяды вёскі Грабёнка.

Самі спаборніцтвы пачнуцца заўтра бегам на 30 і 60 метраў і будуць доўжыцца дзесяць дзён.

За гэты час хлопчыкі ўзростам да 14 і дзяўчынкі ўзростам да 15 гадоў вызначаць пераможцаў у скіпінгу (скачках на скакалцы), кідальнай дысцыпліне, двух відах веласіпеднага спорту, бадмінтоне, дартсе, стрытболе, перацягванні каната, стральбе з духавых цацачных пісталетаў, піянерболе, практыкаваннях на моц, футболе, шашках і «грабёнскім марафоне».

Дзіцячыя алімпіяды ў Грабёнцы арганізаваў і штогод пры падтрымцы мясцовых энтузіястаў праводзіць маскоўскі тэлежурналіст Дзмітрый Жураўлёў, які прыязджае з расійскай сталіцы ў адпачынак на радзіму жонкі.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *