ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Шчыра дзякую кіраўніку СВФ «Новыя Зелянькі» КУП «ГМЗ №1» Уладзіміру Уладзіміравічу ЛАЎРЫКУ за яго ўвагу, дабрыню, чулыя адносіны да пенсіянераў. Прыемна, што ён заўсёды прыходзіць на дапамогу людзям.

Вось і сёлета мне не раз і не два давялося да яго звяртацца. Па маёй просьбе ён выдзеліў вялізную машыну пяску, каб падсыпаць двор, дзе зямля правальваецца з-за падземнай плыні. А яшчэ ў нас глыбока ў зямлю пайшоў калодзеж, вады не дастаць. Уладзімір Уладзіміравіч даў распараджэнне — і нам прывезлі вады на гаспадарчыя патрэбы, каб наліць бочку. Паколькі няма каня, дык праблемна садзіць-сеяць соткі. Я папрасіла — і кіраўнік гаспадаркі выдзеліў трактар для сельскагаспадарчых работ.

Шчыра жадаю шаноўнаму Уладзіміру Уладзіміравічу Лаўрыку і яго сям’і моцнага здароўя, шанцавання, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай Бог дабром плаціць яму за ўвагу і спагаду да сталых вяскоўцаў. Пабольш бы ў нас было такіх чулых людзей, як ён.

З павагай — Галіна Пятроўна КАЧАН, в.Кутузаўка

* * *

Мы, жыхары вёскі Нежаўка і бліжэйшых маленькіх вёсак, сардэчна дзякуем калектыву мастацкай самадзейнасці Грабёнскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам дырэктара Анатоля Кеда і вядучай Святлане Панцялеевай за тую радасць, якую ў дзень Святой Тройцы яны падаравалі нам сваім паўтарагадзінным канцэртам. Усім нашым гасцям — усіх даброт у жыцці, поспехаў у працы.

Са шчырасцю, па просьбе вяскоўцаў —

Марыя Віктараўна КСЯНЕВІЧ, в.Нежаўка

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *