Мы заўсёды рады ім

Общество

Лучскае паштовае аддзяленне месціцца ў двух кіламетрах ад нашай вёскі Рэчкі. Працуюць там паштальёнамі Шаўчэнка Елізавета Мікалаеўна, Русецкая Людміла Мікалаеўна, Мельнікава Людміла Аляксандраўна. Узначальвае гэты невялікі калектыў спрактыкаваная, адукаваная, добразычлівая Кірынюк Тамара Цімафееўна.

Бездакорна выконваюць яны свае абавязкі. У любое надвор’е — у дождж, мароз, сцюжу — паштальёны своечасова дастаўляюць перыёдыку, пенсіі. Прыносяць і тавары першай неабходнасці, прадукты. Варта толькі зрабіць заказ.

Я часта звяртаюся да паштальёна, які абслугоўвае нашу вёску — Шаўчэнка Елізаветы Мікалаеўны. Гэта надзвычай паслухмяны, адказны, дысцыплінаваны чалавек, якіх пашукаць трэба. Ніколі не адказвае ў просьбе. Калі няма заказанага тавара на пошце, яна заходзіць у краму і абавязкова выканае просьбу.

Праца паштальёнаў — вельмі важнае і патрэбнае падспор’е для нас, пенсіянераў. Не трэба турбавацца пра падпіску, пра розныя выплаты: за тэлефон, электраэнергію… або як даслаць пісьмо, паштоўку, пасылку, бандэроль, тэлеграму. Усё гэта Елізавета выконвае адказна. Гэтаксама як і яе сяброўкі па працы.

Дзякуй вам, паважаныя работнікі Лучскага паштовага аддзялення, за вашу штодзённую нялёгкую працу, за вашы чулыя адносіны да людзей. Мы заўсёды рады вас бачыць на сваіх падворках і ў хатах.

Здароўя і дабрабыту вам, шчасця ў вашых сем’ях.

 

Рэгіна ШАЛУПЕНКА,

в. Рэчкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *