І КІРУЮЦЬ, І СА СПОРТАМ СЯБРУЮЦЬ

Спорт

У Чэрвеньскім будаўнічым ліцэі адбылася спартакіяда кіруючых работнікаў структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Яе пераможцамі па відах спорту сталі: намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька — па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і настольнаму тэнісу, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Алена Пачасуй і старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Губарэвіч — па дартсу, намеснік дырэктара Чэрвеньскага камунгаса Аляксандр Тарасік — па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Дмухоўская і намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Шамрук — па шашках, начальнік раённых электрасетак Міхаіл Чарнавец — па настольнаму тэнісу.

Абсалютныя пераможцы спартакіяды (на здымку) вызначаліся па найменшай суме месцаў у трох відах праграмы. Першыя месцы занялі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька і старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Губарэвіч, другія — загадчык аддзела гігіены Чэрвеньскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дзіяна Тумар і дырэктар Чэрвеньскага райаграсервіса Станіслаў Альшэўскі, трэція — намеснік дырэктара Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя Вольга Коціна і начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Уладзімір Ламака.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота Ларысы ЕФІМЕНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *