Танчыць мушка з камаром, а блошачка з пчолкай!..

Общество

У дашкольным узросце шмат якія навыкі прывіваюцца праз гульню або тэатралізаваную дзейнасць. Вось і ў сярэдняй групе нашага дзіцячага садка №2 нядаўна адбываліся адкрытыя прагляды па развіццю звязнай мовы, падчас якіх дзеткі разыгралі перад гасцямі музычную тэатралізацыю па казцы «Муха-цакатуха».

Выхавальнік Аксана Мікалаеўна Свірыдовіч і музычны кіраўнік Ірына Генадзьеўна Радзевіч вельмі добра пазаймаліся са сваімі маленькімі падапечнымі: хлопчыкі і дзяўчынкі выдатна ведалі словы сваіх роляў, выступалі смела, артыстычна, дружна спявалі і танчылі.

Нескладаны сцэнарый агульнавядомай гісторыі скончыўся, як заўжды, шчасліва: Муху абараніў Камарык, Павук збег, Матылёк, Пчолка, Блошка ды іншыя завіталі, нарэшце, пачаставацца прысмакамі гаспадарлівай Мухі. Дарэчы, уся смаката на сталах была сапраўдная: да занятку бацькі падрыхтавалі выпечку, пернікі, цукеркі. Вельмі карысная роля бацькоў і ў падрыхтоўцы касцюмаў: набылі альбо пашылі іх самі дарослыя. Дык вось, пасля ўдалага выступлення ўсю казачную кампанію чакаў  салодкі стол, як і падабае на дні нараджэння.

Ролі выконвалі: Муха — Таня Шалупенка; Камар — Арцём Сцянько; Павук — Рэнат Табалевіч; Пчолка — Дзіяна Чарняк; Блошка — Аліна Варакса; Матылёк — Ліза Марціновіч.

Таццяна МІРАНОВІЧ,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці дзіцячага садка №2.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *