ЧАРГОВЫ ПОСПЕХ ІЛЬІ СЛАВІНСКАГА

Общество

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, з 22 па 24 лютага на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя адбыўся 17 рэспубліканскі конкурс даследчых работ навучэнцаў па астраноміі, біялогіі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы і хіміі.

Удзел у ім з работай «Вызначэнне ўтрымання іонаў жалеза і фтору ў пітной вадзе горада Чэрвеня» ў секцыі «Хімія» браў дзесяцікласнік гімназіі №1 імя Караля г.Чэрвеня Ілья Славінскі (настаўніца — Таццяна  Іванаўна Хомчык). Ён заваяваў Дыплом трэцяй ступені.

Нагадаем, што такую ж узнагароду таленавіты гімназіст атрымаў і на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, які ладзіўся ў студзені гэтага года.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *