Справілі калядкі сябры краязнаўчага клуба “Бонда”

Общество

Прымеркавалі іх тут на апошні дзень калядавання. З Мінска завіталі і дачыніліся ў раённым краязнаўчым музеі да гэтай чароўнай зімовай дзеі сябры этнаграфічнага таварыства, якія ў экспедыцыях па Беларусі занатоўваюць і затым даносяць да людзей народны фальклор, песні, танцы, інструментальныя найгрышы, традыцыі, звычаі. Штокольвечы з таго каштоўнага набытку яны ў адпаведных уборах (на здымках) засведчылі на старадаўнім свяце нашых продкаў у сваім захапляльным літаратурна-музычным рэпертуары.

Па-беларуску гучалі Калядкі і з іншых краін.

Аб вытоках гэтага свята распавяла нястомны старшыня раённага краязнаўчага клуба “Бонда” Станіслава Баркоўская. Сябры яго мелі цудоўную магчымасць цікава бавіць час па даўніх народных звычаях.

Усе разам узгадвалі, як на працягу двух тыдняў спраўлялі раней Каляды на Ігуменшчыне і ў тых мясцінах, дзе некаторыя з цяперашніх чэрвеньцаў жылі раней.

Даўнейшыя танцы, асабістыя вершы, вясёлыя прыпеўкі, багатае застолле з абавязковымі на Каляды стравамі надавалі мерапрыемству асаблівую адметнасць.

І таму невыпадкова напрыканцы гучалі словы “Дай Бог наступных Калядкаў даждаць і зноў разам весела пакалядаваць”.

А.РУЖЫН.

Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *