Вальшчык Чэрвеньскага лясгаса стаў прызёрам абласных спаборніцтваў

Актуальное Общество

У Крупскім раёне прайшлі абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу.

Віталь Упіт

Чэрвеньскі лясгас прадстаўлялі на іх Віталь Упіт з Чэрвеньскага лясніцтва, Іван Дзергачоў з лесапункта, Дзмітрый Горгун з Валмянскага лясніцтва, а таксама майстар лесу Грабёнскага лясніцтва Аляксандр Дзям’янчык, які выступаў у групе юніёраў.

Праграма мерапрыемства складалася са стэндавых спаборніцтваў (устаноўка новага ланцуга, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сукоў, эстафета) і валкі лесу.

Найбольш паспяхова выканалі вальшчыкі нашага лясгаса практыкаванне па дакладнай распілоўцы дрэва: Віталь Упіт (на здымку) заваяваў бронзавы медаль, Дзмітрый Горгун заняў чацвёртае месца. Таксама чацвёртым па выніках усіх конкурсаў сярод юніёраў стаў Аляксандр Дзям’янчык.

Каманда Чэрвеньскага лясгаса

У агульнакамандным заліку Чэрвеньскі лясгас фінішаваў на высокім восьмым месцы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *