«ТЫ МОЙ БОЛЬ СВЯТЫ, БЕЛАРУСЬ МАЯ»

Общество

— пад такой назвай у нашай бібліятэцы прайшла вечарына, прысвечаная творчасці пісьменнікаў — ахвяр сталінскіх рэпрэсій. На яе завіталі сябры літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь».

Напачатку старшыня клуба Уладзімір Дарагуж зрабіў агульнае паведамленне пра сталінскія рэпрэсіі, якое дапоўніў колішні настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч. Затым пра жыццё, творчасць і сумны лёс пісьменнікаў-ахвяр распавялі бібліятэкары і сябры клуба: пра Міхася Чарота — Кацярына Лазарчук, Тодара Кляшторнага — Аляксандра Жолабава, Алеся Дудара — Кацярына Дзямахіна, Валерыя Маракова — Тамара Зіміна. Старшыня «Ветразя» Уладзімір Дарагуж суправаджаў паведамленні дэманстрацыяй фотаздымкаў і вокладак кніг.

Напрыканцы пасяджэння мы пачыталі вершы таленавітых творцаў, якія так рана сышлі ў нябыт.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *