Дастойнай працы – грамадскае прызнанне

Общество

Па звестках райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны пасеялі 8887 гектараў яравых зерневых культур, што складае 55,9 працэнта ад неабходнага. Па тэмпах сяўбы наперадзе ААТ «Валевачы». Тут на ўчарашнюю раніцу пасеялі ўжо 1005 гектараў зерневых, або 73,4 працэнта адведзеных пад іх палеткаў.

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на веснавых палявых работах у перыяд з 11 па 17  красавіка ПРЫЗНАНЫ:

НА ПАДРЫХТОЎЦЫ ГЛЕБЫ — механізатар ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» Аляксандр Пятровіч КАНАПЕЛЬКА. На трактары «МТЗ-3022» з агрэгатам «КФУ-7,2» ён падрыхтаваў 402 гектары глебы. Заданне выканаў на 101 працэнт;

НА СЯЎБЕ — механізатар СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Мікалай Мікалаевіч РАЗГАНАЎ (на здымку — са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Сакалоўскай). На трактары «Кейс-310 — Амазонія» ён пасеяў 354 гектары яравых. Заданне выканаў на 138,3 працэнта.

НА ЎНЯСЕННІ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ — механізатар ААТ «Раванічы» Валерый Іванавіч ГУРЫНОВІЧ. На трактары «МТЗ-1221» з агрэгатам «РДУ-1,5» ён унёс мінеральныя ўгнаенні на 1401 гектары. Заданне выканаў на 101 працэнт.

НА ЎНЯСЕННІ АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ — механізатар ААТ «Раванічы» Дзяніс Юр’евіч ГУСЬКОЎ (на здымку).  На трактары «МТЗ-821» з агрэгатам «МТТ-9» ён унёс 1300 тон арганічных угнаенняў. Заданне выканаў на 118 працэнтаў.

Пераможцам раённага спаборніцтва ўручаны Удзячныя адрасы райсельгасхарчу, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі ў памеры адной базавай велічыні за кошт сродкаў райкама прафсаюза і пераходныя чырвоныя сцяжкі.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *