ПАТРАБАВАЛЬНАЯ, АДКАЗНАЯ, НЕАБЫЯКАВАЯ…

Общество

У далёкім 1977 годзе 19-гадовай дзяўчынай пасля заканчэння Пінскага педвучылішча, што на Брэстчыне, у Вайнілаўскую школу Чэрвеньскага раёна па размеркаванні прыехала працаваць настаўніцай пачатковых класаў Алена Майсееўна ГРАБЛЮК. На парозе школы маладога спецыяліста сустрэў таксама малады цікавы чалавек — дырэктар школы Міхаіл Міхайлавіч Рускевіч. З таго часу мінула ўжо 35 гадоў… А тады толькі-толькі пачыналіся працоўныя будні. Як маладому энергічнаму спецыялісту Алене Майсееўне прапанавалі весці ўрокі спеваў, малявання, фізкультуры… У 1983 годзе яна скончыла Мінскі педінстытут імя М.Горкага. Цяпер Алена Майсееўна — граматны педагог, настаўніца роднай мовы і літаратуры, якая прысвяціла ўсё сваё  жыццё   выхаванню маладога пакалення. Ад яе маладыя спецыялісты вучыліся не толькі методыцы выкладання, але і творчым адносінам да працы.

Дабрыні і чалавечай цеплыні ў гэтай цудоўнай жанчыне няма мяжы. Да яе можна звярнуцца з любым пытаннем — і пачуць граматны, вычарпальны адказ,  жаданне дапамагчы. Удзячныя выпускнікі Вайнілаўскай базавай школы з цеплынёй і павагай прыгадваюць сваю настаўніцу. Кажуць, што ім часта не хапае знаёмага голасу Алены Майсееўны, які заўсёды ўзнімаў настрой, дараваў веру ў сябе, свае сілы. Мала хто ведае, колькі сіл яна аддае справе свайго жыцця, не лічыцца пры гэтым ні з часам, ні са здароўем…

Алена Майсееўна пастаянна асвойвае і ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі ў працы, павышае свой прафесійны ўзровень. А яшчэ яна патрабавальна ставіцца як да сябе, так і да вучняў. Яе вельмі  паважаюць калегі, вучні і іх бацькі. З гэтага навучальнага года шаноўная Алена Майсееўна працуе ў нашай установе адукацыі.

Галіна СІЛІЧ,

дырэктар Краснадарскага дзіцячага сада-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *