Ірына Вабішчэвіч, старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага краязнаўчага музея ўзнагароджана Дыпломам І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму

Год малой радзімы Культура Общество

Яшчэ ў студзені гэтага года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры” і “Краязнаўчая газета” абвясцілі аб маючым адбыцца краязнаўчым форуме ў рамках Года малой радзімы.

Правядзенне форума было падтрымана Міністэрствамі культуры, інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На яго было прапанавана прадставіць друкаванае выданне па краязнаўчай тэматыцы, або даклад.

На суд журы, у складзе якого былі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел Салоцька, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры” Тадэуш Стружэцкі і старшыня конкурснай камісіі, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп, старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага крязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч прадставіла выданне “Город скорбит об утраченных детях своих”. Напружаная карпатлівая праца працягвалася не адзін год. Аўтар работы даследавала гісторыю яўрэйскага народа, які на працягу 600 гадоў жыў на Чэрвеньшчыне. Яна таксама  адшуквала імёны 2000 загінуўшых, што ўтрымліваліся ў гета падчас вайны і былі растраляны 1 лютага 1942 года на ўсходняй ускраіне Чэрвеня. 1200 імёнаў удалося ўстанавіць.

Выданне выклікала цікаўнасць і было прызнана адным з лепшых. Аўтар яго – Ірына Вабішчэвіч удастоена Дыплома І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі ў рамках Года малой радзімы.

Віншуем!

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота Ірыны Вабішчэвіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *