НА КІРМАШ ПА ЗІМОВЫ ВІТАМІННЫ ЗАПАС

Общество

Ужо каторую суботу запар зранку жыхары Чэрвеня спяшаюцца на плошчу Свабоды, дзе адбываюцца кірмашы. З вёсак прыязджаюць машыны з гароднінай  і бульбай, рыбай, мясам. Не толькі з нашага раёна, але і фермеры Міншчыны і Брэстчыны наведваюцца ў Чэрвень са сваёй прадукцыяй. Выстаўляе  гандлёвыя палаткі і мясцовае спажыўтаварыства. Набываюць практычна ўсё: капусту, моркву, цыбулю, буракі, перац, памідоры…

Словам, гандаль ідзе поўным ходам. Адчуваецца, што запаслівыя жыхары грунтоўна рыхтуюцца да зімы. Часцей  гэта людзі сталага і пажылога ўзросту. Праўда, часам заўважала сярод пакупнікоў і маладыя сем’і. Вядома, цяпер, у перыяд распродажу, набыццё гародніны абыходзіцца значна таней, і гэта выгадна ўсім, хто хоча зэканоміць грошы.

Кірмашы ў Чэрвені і Смілавічах будуць доўжыцца да 18 лістапада.

 

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *