Жніво-2012

Общество

Добры колас урадзіла ніва ААТ «Крыніца Ігуменшчыны». Больш за 38 цэнтнераў з гектара маюць хлебаробы гаспадаркі. Каб не страціць ні грама зерняці, стараюццца выкарыстаць кожную хвіліну добрага надвор»я. Таму   працоўны дзень механізатараў іншы раз цягнецца за поўнач. У гаспадарцы ўжо ўбрана палова засеяных плошчаў зерневых.

Кіпіць работа не толькі ў поле, але і на зернетоку. Сваім бацькам дапамагаюць вучні Руднянскай сярэдняй школы, якія не наслыху ведаюць цану  сялянскага хлеба.  Іх работа арганізавана ў дзве змены. На момант, калі рабіліся здымкі, працавалі  Іра Малец, Алена Салапонава, Слава Ашмянчук, Дзіма Сасункевіч і Саша Лугоўскі. Іх падмянялі ў той дзень Жэня Калтовіч, Ягор Толкач, Юля Жыгімонт і Даша Жураўлёва, якая прыехала з Мінску на канікулы да бабулі і таксама вызвалася дапамагчы роднай гаспадарцы.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 

 

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *